25 красавiка 2024, Чацвер, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Катарцы будуць плаціць Хаві 10 мільёнаў еўраў за год

Катарцы будуць плаціць Хаві 10 мільёнаў еўраў за год

Легенда "Барсэлоны" адправіцца дагульваць у Катар.

Дасведчаны гішпанскі паўабаронца "Барсэлоны" з новага сезона будзе выступаць за катарскі "Аль-Садам", паведамляе Sport.es.

Хаві Эрнандэс падпіша кантракт на тры гады з заробкам 10 млн еўраў за год. Калі гулец захоча, то дамова будзе працягнутая яшчэ на сезон, піша 112.ua.

Хаві ўсю сваю кар'еру гуляў у "Барсэлоне". За 16 сезонаў гулец перамог 7 разоў чэмпіянат Гішпаніі, 2 разы перамагаў у Кубку Гішпаніі і тройчы станавіўся ўладальнікам Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў. У складзе каманды Гішпаніі Хаві двойчы перамагаў у чэмпіянаце Еўропы і адзін раз перамог на Кубку свету.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках