24 красавiка 2024, Серада, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд прызнаў дэфэктнай прадукцыю Жлобінскага мясакамбіната

2
Рассельгаснагляд прызнаў дэфэктнай прадукцыю Жлобінскага мясакамбіната

Праверкай выяўленыя грубыя парушэнні правілаў транспартавання гэтай прадукцыі.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе ўправы Федэральнай службы ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду Бранскай і Смаленскай абласцей.

«У ППП «Красная Горка» на аўтадарозе М1 «Масква - Менск» 26 сакавіка 2015 года забаронены ўвоз замарожанага мяса ялавічыны ў блоках вырабу ААТ «Жлобінскі мясакамбінат».

Груз агульнай вагой блізу трох тон накіроўваўся ў г.Іванава і суправаджаўся ветэрынарным сэртыфікатам ад 24.03.2015 сэрыя BY №03-00006369, выдадзеных ДУ «Жлобінская гарадская ветэрынарная станцыя». Адпраўнікам значылася ТАА «Рэгіён-Гандаль», г.Менск», - гаворыцца ў паведамленні.

На прадукцыі не было адбіткаў ветэрынарных таўраў, ёсць значныя прыкметы дэфрастацыі, што сведчыць аб парушэнні тэмпературнага рэжыму, устаноўленага для перавозкі грузаў гэтага тыпу.

Маркавальныя цэтлікі на блоках налепленыя такім чынам, што пры раскрыцці пачка не парушаецца іх цэласнасць, а сам транспартны сродак і мяса знаходзяцца ў кепскім санітарным стане.

Акрамя таго, пададзеныя для кантролю суправаджальныя дакумэнты выклікалі сумневы ў іх сапраўднасці, бо запоўненыя рознымі шрыфтамі, а некаторыя графы дрэнна чытэльныя.

Пасля пацверджання сапраўднасці ветэрынарнага сэртыфікату і надгляду транспартнага сродку ў прысутнасці лекара дзяржаўнай ветэрынарнай службы Рэспублікі Беларусь у дачыненні да грузу будзе прынятая адпаведная пастанова.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках