29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гадзіна Зямлі» пройдзе ў гарадах Беларусі

5
«Гадзіна Зямлі» пройдзе ў гарадах Беларусі

28 сакавіка з 20.30 да 21.30 Беларусь далучыцца да найбуйнейшага экалагічнага дзейства «Гадзіна Зямлі».

У многіх гарадах згасне падсвятленне будынкаў, пройдуць вулічныя акцыі для прыцягнення ўвагі да праблем змены клімату.

Яго ініцыятарам у Беларусі з’яўляецца таварыства экалагічных арганізацый «Зялёная сетка» пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Дэпартамента энэргаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь.

«Гадзіна Зямлі - гэта найбуйнейшая экалагічная акцыя ў свеце. З дапамогай сімвалічнага дзеяння - выключэння святла - кожны чалавек у любым пункце планеты можа «прагаласаваць» за здаровую планету», - кажуць арганізатары.

У рамках «Гадзіны Зямлі» 28 сакавіка ва ўсёй Беларусі пройдуць публічныя акцыі і мерапрыемствы.

У Менску:

28 сакавіка, а 14:00, у «Loft Сafe» (вул. Броўкі, 22) адчыніць дзверы «Жывая бібліятэка», прысвечаная «Гадзіне Зямлі». Замест кніг з «чытачамі» сустрэнуцца незвычайныя людзі: веган, сыраед, гарадскі ляснічы, аўтары экалагічных дабрачынных праектаў, ліквідатар ЧАЭС і іншыя, якім кожны наведвальнік зможа задаць любыя пытанні.

Адразу пасля «Жывой бібліятэкі», а 20:30, «Loft Сafe» стане канцэртнай пляцоўкай для груп «Hummuskiss» і «Navi». Уваход вольны. Музыкі адыграюць акустычны канцэрт у падтрымку акцыі.

«Я разумею, што змяніць сусветную сітуацыю ў экалогічным плане цяжка, але прыцягнуць да гэтага ўсеагульную ўвагу трэба. Я і ўдзельнічаю ў «Гадзіне Зямлі» таму, што салідарны, падзяляю ідэі акцыі», - так каментуе свой удзел Арцём Лук'яненка з групы «Navi ».

У гэты ж час «Велакухня «Гараж 38»(пр. Незалежнасці, 44Б) запрашае выпіць гарбату з самавара пры свечках і пагаварыць пра тое, як кожны з нас можа паўплываць на змену клімату, напрыклад, калі перасядзе на ровар!

На адну гадзіну пагасне падсветка праспекта будынкаў на праспектах Незалежнасці і Пераможцаў, Нацыянальнай бібліятэкі, гандлёвага цэнтра «Сталіца», некаторых універсітэтаў Менска. У Маскоўскім раёне электрычнасць выключаць ва ўсіх установах адукацыі. Акцыю падтрымалі МУС, МЗС, Міністэрства культуры, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства энергетыкі і іншыя дзяржаўныя ўстановы.

У цэнтральных кафэ Менска: «Ў бар», «Лондан», «Чайная комната», «Чайное состояние», «Чердак», «Туманы», «Wake up coffee» - на адну гадзіну святло будзе прыглушанае або згашанае, і наведвальнікі змогуць правесці рамантычны вечар пры свечках, далучыўшыся такім чынам да акцыі.

У гэтым годзе акцыю падтрымалі бізнес-кампаніі: аператар мабільнай сувязі «МТС» адключыць электрычнасць ва ўсіх сваіх офісах ва ўсёй краіне, а кампанія «Вэлком» адмыслова да «Гадзіны Зямлі» усталявала спецыяльныя кантэйнеры для ўтылізацыі батарэек у сваіх цэнтрах продажу і абслугоўвання. Да акцыі далучаюцца таксама рэкламная кампанія «Leo Burnett» у Беларусі, гіпермаркеты «Green», вытворца будаўнічых матэрыялаў «Paroc».

У Гомелі:

28 сакавіка, а 20:30, у «Танкабары» (вул. Валгаградская, 45) адбудзецца акустычны канцэрт гурта «Shuma Voices», які ўжо другі год запар падтрымлівае акцыю. Уваход вольны.

Акрамя таго, адключаць асвятленне ўсіх будынкаў Цэнтральнага раёна горада і рэкламнае падсвятленне на цэнтральных вуліцах гарадах.

У Брэсце:

У гарадскім парку культуры і адпачынку ўсе, хто пажадае зможа паслухаць ужывую скрыпку і саксафон, а таксама атрымаць асалоду ад вогненнага шоу тэатра «Этэрэ».

У Гародні:

У «Гадзіну Зямлі» можна будзе заняцца ёгай пры свечках у студыі «Сансара», а тасама даведацца больш пра праблему змены клімату (ул.1 траўня, 7).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках