20 красавiка 2024, Субота, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выходных ДАІ працуе ва ўзмоцненым рэжыме

13
На выходных ДАІ працуе ва ўзмоцненым рэжыме

Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі 28 і 29 сакавіка будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.

Пра гэта паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" ва УДАІ МУС.

"Ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі арганізуюцца спецыяльныя акцыі "Фільтр", накіраваныя на выяўленне і спыненне выпадкаў кіравання транспартам (у тым ліку матацыкламі і мапедамі) кіроўцамі, якія знаходзяцца ў стане ап'янення", - адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Дадаткова будзе наладжана маштабная праца рэйдавых груп з выкарыстаннем мабільных праграмна-апаратных комплексаў ідэнтыфікацыі рэгістрацыйных знакаў транспартных сродкаў "Аўтаўраган", якія дазваляюць выяўляць ў плыні транспарту ўласнікаў, якія не маюць пасведчання кіроўцы.

Экіпажы спецыяльнага падраздзялення ДПС "Страла" МУС накіраваныя на адпрацоўку найбольш аварыйна небяспечных адцінкаў аўтадарог рэспублікі. Інспектары арыентаваныя на спыненне грубых парушэнняў кіроўцамі і пешаходамі правілаў дарожнага руху. Асаблівая ўвага будзе нададзеная выяўленню асоб, якія кіруюць транспартам у стане ап'янення, грэбуюць правіламі манеўравання, абгону і праезду пешаходных пераходаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках