25 красавiка 2024, Чацвер, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзеянні пілота A320 кваліфікавалі як «ненаўмыснае забойства»

9
Дзеянні пілота A320 кваліфікавалі як «ненаўмыснае забойства»

Пракурор Марсэля Брыс Рабэн заявіў, што дзеянні другога пілота пацярпелага катастрофу лайнэра А320 Андрэаса Лубіца кваліфікуюцца як ненаўмыснае забойства».

Пра гэта паведамляе французская газэта Provence, піша «Корреспондент».

Атрыманыя следствам довады сведчаць, што Лубіц хаваў ад авіякампаніі Germanwings свае праблемы са здароўем. Пракуратура Марсэля раней заявіла, што пілот падазраецца ў наўмысным знішчэнні паветранага судна.

«Мы амаль змянілі кваліфікацыю, я думаў пра гэта, але ў выніку мы пакінулі азначэнне «ненаўмыснае забойства», - распавёў Рабэн у эксклюзіўным інтэрв'ю выданню. Паводле ягоных слоў, дзеянні Лубіца з’яўляюцца «спантанным жаданнем знішчыць гэты самалёт».

У адпаведнасці з прававымі нормамі забойства з'яўляецца наўмысным толькі ў тым выпадку, калі можна казаць пра «свядомы намер забіць», сцвярджае пракурор.

Раней СМІ пісалі, што другі пілот Airbus A320 Андрэас Лубіц наўмысля хацеў знішчыць самалёт, накіраваўшы яго дадолу.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках