29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянты зламалі кампутар магілёўскага журналіста

4
Міліцыянты зламалі кампутар магілёўскага журналіста

Каб яго адрамантаваць, спатрэбілася дапамога спецыяліста.

Пра гэта распавёў магілёўскі журналіст Алесь Буракоў, піша сайт ПЦ «Вясна».

- Так званыя экспэрты, якія забралі кампутар на экспэртызу, пераблыталі ўсе падлучэнні, у выніку нічога не працавала. Ці гэта зрабілі наўмысна, ці з неахайнасці - мне невядома, - кажа ён.

Алесь Буракоў адзначае, што працаздольнасць кампутара спраўдзіць у кабінеце маёра Пугачова з Ленінскага РАУС, які забіраў абсталяванне на экспэртызу, не выпала.

- Калі я забіраў кампутар, то мне давялося напісаць распіску, што я забіраю кампутар, аднак яго працаздольнасць не спраўджаная, бо ў міліцыі не было такой магчымасці, - працягвае журналіст.

Буракоў кажа, што не будзе пісаць скаргу на міліцыю, бо знайсці вінаватых будзе вельмі складана, тым больш, што іх інструкцыі дазваляюць пашкоджанне цвёрдага дыска.

Нагадаем, што 16 верасня мінулага года сем супрацоўнікаў міліцыі ўварваліся ў кватэру журналіста для правядзення агляду, які быў санкцыянаваны магілёўскім пракурорам Вульвачам. Нагодай для візіту міліцыі стала падазрэнне праваахоўнікаў у тым, што Алесь Буракоў без адпаведнай акрэдытацыі супрацоўнічае з нямецкай радыёстанцыяй Deutsche Welle. Тады ў журналіста забралі на экспэртызу два кампутары. Затым міліцыянты прыйшлі на кватэру бацькоў Аляксандра Буракова і забралі на экспэртызу яшчэ два кампутары.

8 кастрычніка 2014 года суддзя Алена Волкава прысудзіла журналіста да штрафу на суму 6 мільёнаў рублёў за парушэнне ч.2 арт.22.9 КоАП РБ - незаконны выраб і распаўсюджванне прадукцыі СМІ. Падставай для гэтага стаў артыкул «Сцяжына кантрабандыста: ці працуюць расейскія санкцыі ў прымежжы?», які быў падпісаны Аляксандрам Бураковым.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках