20 красавiка 2024, Субота, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сотні малайзійцаў выйшлі на забароненую дэманстрацыю

Сотні малайзійцаў выйшлі на забароненую дэманстрацыю

У сталіцы Малайзіі Куала-Лумпуры прайшоў мітынг у падтрымку апазіцыянера Анвара Ібрагіма, які адбывае турэмны тэрмін.

Некалькі сотняў чалавек узялі ўдзел у дэманстрацыі, нягледзячы на тое, што ўлады забаранілі яе і арыштавалі некалькі апазіцыйных лідараў напярэдадні акцыі, паведамляе BBC.

Мітынг спецыяльна прымеркавалі да вяселля дачкі прэм'ер-міністра Наджыба Тун Разака.

Былы намеснік прэм'ер-міністра Анвар Ібрагім у сакавіку быў прысуджаны да пяці гадоў турмы за дамаганні да свайго памочніка.

Апазіцыянер заяўляў на судзе, што абвінавачванні сфабрыкаваныя ягонымі палітычнымі апанентамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках