23 красавiка 2024, aўторак, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія кампаніі хочуць будаваць у акупаваным Крыме заводы

34
Беларускія кампаніі хочуць будаваць у акупаваным Крыме заводы

«Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання» і «Гомсельмаш» разглядаюць магчымасць размяшчэння сваіх зборачных прадпрыемстваў у Севастопалі.

Пра гэта ішла размова на сустрэчы уладаў горада з прадстаўнікамі беларускіх прадпрыемстваў, паведамляе партал «Навіны Крыму».

«Умацаванне эканамічнага базісу рэгіёну - наша асноўная задача. Мы радыя вітаць такія ініцыятывы нашых беларускіх партнёраў», - заявіў намеснік губернатара Севастопаля Дзяніс Дабракоў.

Заснавальнік таварыства «Русінвестпраект» Ігар Навуменка прапанаваў больш дэталёва распрацаваць прапановы і знайсці агульныя падыходы для развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, паведамляе прэс-служба адміністрацыі Севастопаля.

«Магілёўліфтмаш» - адзін з вядучых вытворцаў ліфтаў ва Усходняй Еўропе, адзначаюць «Навіны Крыму». Кампанія вырабляе пад'ёмныя платформы для інвалідаў, абсталяванне для будаўніцтва, дрэваапрацоўчыя машыны, сельскагаспадарчую тэхніку.

Холдынг «Гомсельмаш» - займаецца вырабам камбайнаў ды іншых складаных машын.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках