18 красавiка 2024, Чацвер, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы ў Каменным Логу грузавікі стаяць па 13 гадзін

7
На мяжы ў Каменным Логу грузавікі стаяць па 13 гадзін

Мытны камітэт просіць кіроўцаў скарыстацца іншымі пунктамі пропуску.

На беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску "Каменны Лог" стаяць вялізныя чэргі грузавікоў - як на выезд з Беларусі, так і на ўезд. Чарга складае больш за 400 аўтамабіляў, якія чакаюць па 13 гадзін.

Як патлумачылі "Еўрарадыё" ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта, чарга ўтварылася праз увядзенне ў Беларусі вясновых восевых нагрузак для грузавікоў. Разам з тым, з 27 сакавіка абмежаванні восевых нагрузак былі скасаваныя датэрмінова.

Мытныя органы Беларусі рэкамендуюць кіроўцам і афіцыйным прадстаўнікам грузаперавозчыкаў выкарыстаць іншы пункт пропуску - "Катлоўка", дзе цяпер няма чаргі.

Фота: tutgrodno.com

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках