25 красавiка 2024, Чацвер, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Шлосберг: Пуцін моцна спалохаўся Украіны

8
Леў Шлосберг: Пуцін моцна спалохаўся Украіны

Страх народнага пратэсту прывёў улады Расеі да публічнай істэрыі, якая працягваецца вось ужо больш за год, і да пастановы аб вайне.

Пра гэта піша ў сваім артыкуле «Усе былі жывыя» ў газеце Псковская губерния расейскі палітык, дэпутат Пскоўскага абласнога Сходу Леў Шлосберг.

«Прычына простая - улады Расеі, асабіста прэзідэнт, моцна спалохаліся, калі народ Украіны выйшаў на вуліцы і адмовіў у даверы карумпаванаму і хлусліваму прэзідэнту Віктару Януковічу. Улады Расеі спалохаліся не за Януковіча, яны спалохаліся за сябе. Сябе яны паставілі на ягонае месца, бо добра разумеюць - яны даўно заслужылі такі ж, калі не большы, народны пратэст», - мяркуе Шлосберг.

На ягоную думку, вайна, якую цяпер вядзе Расея, адбываецца на два фронты.

«Краіна прыведзеная ў стан ваеннага лагера, адкрытае паляванне на «ворагаў дзяржавы», чытай - «ворагаў народа». Расея вядзе дзве вайны адначасова - супраць вонкавых і ўнутраных ворагаў. Усе папярэднія такія вайны ва ўсіх дзяржавах скончваліся крахам дзяржавы», - піша журналіст.

«Але маштаб хлусні і самападману ў Расеі цяпер такі, што самі кіраўнікі дзяржавы ўважаюць гэты рукатворны крах за вяршыню дзяржаўнага будаўніцтва», - рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках