24 красавiка 2024, Серада, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіну перакінулі яшчэ 800 расейскіх наймітаў

8
Ва Украіну перакінулі яшчэ 800 расейскіх наймітаў

У акупаваны Ілавайск прыбылі 600 расейскіх наймітаў, а ў Горлаўку - 200 расейскіх «казачкоў».

Пра гэта паведаміў намеснік камандуючага антытэрарыстычнай аперацыяй, палкоўнік Валянцін Федзічаў, паведамляе Укрінформ.

«Мы назіраем, як казачкоў так званага «Вялікага войска Данскога» паступова заганяюць у стойла. Гэта тычыцца і двухсот «казакоў», якія 25-26 сакавіка прыбылі ў Горлаўку толькі са стралковай зброяй», - сказаў Федзічаў.

Ён падкрэсліў, што расейскіх куратараў на ўкраінскім Данбасе не хвалюе ні лёс гэтых ізноў прыбылых, ні лёс 600 расейскіх наймітаў бурацкай знешнасці, якія 26 сакавіка прыбылі ў чыгуначным эшалоне на станцыю Ілавайск.

Намеснік начальніка АТА канстатаваў, што найміты не ваююць за ідэю - іх цікавіць асабістае ўзбагачэнне.

«25 сакавіка зафіксаваны факт марадзёрства чачэнцамі-кадыраўцамі, якія спрабавалі вывезці на металалом абсталяванне нафтабазы ў Краснадонсім раёне», - прывёў прыклад Федзічаў.

Нагадаем, раней у штабе АТА паведамлялі, што акупанты прадаўжаюць парушаць рэжым спынення агню.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках