29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парубій: Пуцін не задзейнічаў ва Украіне толькі ядзерную зброю

7
Парубій: Пуцін не задзейнічаў ва Украіне толькі ядзерную зброю

Пытанне з наданнем амерыканскага смяротнага ўзбраення Украіне прайшло ўсе тэхнічныя ўзгадненні і цяпер чакае толькі подпісу прэзідэнта ЗША Барака Абамы.

Пра гэта заявіў першы намеснік старшыні Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій у эфіры 5 канала.

"Пытанне смяротнага ўзбраення ляжыць на стале Абамы. Станоўча, што ўсе тэхнічныя ўзгадненні ўжо пройдзеныя. Але ў іх першы аргумент: калі яны дадуць нам смяротнае ўзбраенне, то і Пуцін дасць яшчэ больш новае смяротнае ўзбраенне. Але ён яшчэ хіба што ядзернай зброі не задзейнічаў. Усё, што мае расейскае войска, ваюе на нашым фронце", - заявіў Парубій.

У той жа час, з ягоных слоў, вельмі важнай з'яўляецца пастанова ЗША аб пастаўках Украіне несмяротнага ўзбраення.

"Гаворка ідзе пра радары, якія могуць выяўляць агнявыя пункты праціўнікаў, аб беспілотніках, якія працуюць на вышыні больш за 2 тысячы метраў, радыёстанцыях, сродках падаўлення радыёсувязі праціўніка. І нават тыя браняваныя аўтамабілі, якія мы ўжо атрымалі. Я мяркую, гэта вельмі вялікі і сур'ёзны крок для Украіны. Ёсць поўнае разуменне ў Кангрэсе, і рэспубліканцаў, і дэмакратаў. У пытанні Украіны яны займаюць прынцыповую і выразную пазіцыю", - падкрэсліў віцэ-спікер Рады.

Нагадаем, 23 сакавіка Кангрэс ЗША ўхваліў рэзалюцыю за адпраўку зброі Украіне.

У той жа час у Дзярждэпе ЗША напярэдадні паведамілі, што Абама не змяніў пазіцыі аб пастаўках зброі ва Украіну.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках