18 красавiка 2024, Чацвер, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паміж Кеніяй і Нігерыяй

8
Паміж Кеніяй і Нігерыяй

Беларусь выявілася на 78 месцы з 102 краін у Індэксе адкрытасці ўрада - 2015.

Рэйтынг падрыхтаваны міжнароднай няўрадавай арганізацыяй World Justice Project.

Краіны ў Індэксе адкрытасці ацэньваюцца паводле чатырох паказчыкаў:

- Адкрытасць урадавых звестак для грамадзян;

- Права грамадзян на інфармацыю;

- Грамадзянскі ўдзел (удзел грамадзян у выпрацоўцы дзяржаўных пастаноў, а таксама механізмы грамадскага кантролю);

- Механізмы абскарджвання пастаноў дзяржорганаў.

Паводле кожнага з паказчыкаў можна атрымаць ацэнку ад 0 (мінімум) да 1 (максімум), паведамляе tut.by.

Беларусь заняла 78 месца паводле зводнага паказчыка з ацэнкай 0.46 (паміж Нігерыяй і Кеніяй). Найлепшы вынік у Беларусі - у катэгорыі «механізмы абскарджання» - 52 месца (0.55), найгоршы - у катэгорыі «грамадзянскі ўдзел» (93 месца з ацэнкай 0.36).

Геаграфічныя суседзі Беларусі, якія разглядаліся складальнікамі рэйтынгу, размясціліся наступным чынам: Расея - 67 месца, Украіна - 43 месца, Польшча - 20 месца.

Лідарамі рэйтынгу адкрытасці ўрада сталі Швецыя, Новая Зеландыя і Нарвегія з паказчыкам 0.81 бала. У дзясятку лідараў таксама ўвайшлі Данія, Нідэрланды, Фінляндыя, Канада, Вялікая Брытанія, Аўстралія, Паўднёвая Карэя і ЗША. Ніжнія радкі рэйтынгу займаюць М'янма, Узбекістан і Зімбабвэ з паказчыкам 0.32 бала.

Індэкс адкрытасці ўрада распрацаваны ў 2014 годзе і вымярае дасягненні краін свету з пункту гледжання забеспячэння ўніверсальных прынцыпаў адкрытасці органаў дзяржаўнай улады і інфармаванасці грамадства аб іх дзейнасці. Даследчыкі атрымліваюць звесткі ад экспэртнай супольнасці і апытанняў грамадскага меркавання.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках