20 красавiка 2024, Субота, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаваная стэнаграма запісаў з чорнай скрыні A-320

2
Апублікаваная стэнаграма запісаў з чорнай скрыні A-320

Усяго запіс доўжыцца паўтары гадзіны.

Нямецкая газета Bild апублікавала поўную стэнаграму запісаў з чорнай скрыні пацярпелага на поўдні Францыі самалёта Airbus A-320 нямецкага бюджэтнага авіяперавозчыка Germanwings. Яе расшыфроўку прыводзіць The Mirror.

Згодна са стэнаграмай, камандзір экіпажа крычыць другому пілоту Андрэасу Любіцу, які зачыніўся ў кабіне: «Адчыні гэтыя клятыя дзверы!»

Таксама ў расшыфроўцы гаворыцца пра крыкі пасажыраў на заднім плане і гучных металічных ударах па дзвярах кабіны, піша выданне.

Акрамя таго, адзначае газета, на запісах з чорнай скрыні можна пачуць дыханне Любіца, які застаўшыся адзін у кабіне, не вымавіў ні слова, піша Lenta.ru.

Усяго запіс доўжыцца паўтары гадзіны (з пачатку палёту). Абапіраючыся на атрыманыя звесткі, экспэрты зрабілі выснову, што самалёт сутыкнуўся з гарой прыкладна а 10:40.

26 сакавіка на сайце LiveLeak з'явіўся аўдыёзапіс, як мяркуецца, апошняй хвіліны палёту Airbus A-320. Цягам першых дзесяці секунд на ёй чутныя крыкі і частыя глухія ўдары.

У нядзелю, 29 сакавіка, Bild напісала, што Любіц заўсёды хацеў кіраваць больш вялікімі самалётамі. Пра гэта газеце паведаміў ягоны калега Фрэнк Вайтан (Frank Woiton). З ягоных слоў, Любіц распавядаў яму пра гэта за тры тыдні да авіякатастрофы.

Тым часам стала вядома, што французскія следчыя ідэнтыфікавалі парэшткі цела Любіца. Даследаванне праводзілася з дапамогай ДНК-аналізу.

28 сакавіка выданне Die Welt паведамляла, што следчая група з Дзюсельдорфа пры вобшуку ў кватэры Любіца выявіла псіхатропныя прэпараты. Паводле слоў старэйшага следчага, гэта даказвае, што 27-гадовы мужчына хварэў на «псіхасаматычнае захворванне».

Самалёт Airbus A-320 нямецкага лаўкостэра Germanwings, які ляцеў з Барселоны ў Дзюсэльдорф, разбіўся 24 сакавіка на поўдні Францыі. На борце лайнера знаходзіліся 150 чалавек, у тым ліку 6 чальцоў экіпажа. Сярод іх былі ў асноўным грамадзяне Нямеччыны і Гішпаніі. Усе пасажыры і чальцы экіпажа загінулі. Паводле папярэдніх вынікаў расследавання авіякатастрофы, другі пілот зачыніўся ў кабіне, калі камандзір экіпажа на некалькі хвілін пакінуў яе, а затым наўмысна накіраваў лайнер уніз.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках