23 красавiка 2024, aўторак, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскі выратавальнік угаварыў хлопчыка не скакаць з 9-га паверха

34
Берасцейскі выратавальнік угаварыў хлопчыка не скакаць з 9-га паверха

У Берасці выратавальнік прадухіліў спробу суіцыду 12-гадовага хлопчыка.

Пра гэта стала вядома 27 сакавіка, пасля таго, як супрацоўніка МНС заахвоцілі за выратаванне дзіцяці.

Сам інцыдэнт адбыўся 4 сакавіка. Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Берасцейскай абласной управы МНС Сяргей Машноў, у той дзень а 19:08 у службу выратавання паступіла паведамленне аб тым, што на балконе кватэры, размешчанай на дзевятым паверсе жылога дома па вуліцы Маскоўскай, знаходзіцца 12-гадовы хлопчык, які пагражае скокнуць уніз.

Падраздзялення МНС неадкладна выехалі на месца. Прааналізаваўшы сітуацыю, камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №3 Берасцейскага гарадскога аддзела НС Андрэй Булько наважыў дзейнічаць з кватэры. Выйшаўшы з пакоя на балкон, ён увесь час размаўляў з хлопчыкам і павольна набліжаўся да яго. Такім чынам, ні на хвіліну не спыняючы размовы, выратавальніку атрымалася завесці дзіця назад у пакой, пасля чаго хлопчык быў перададзены медыцынскім работнікам.

З падзякай на адрас Андрэя Булько ў Берасцейскі гарадскі аддзел НС звярнулася бабуля школьніка. За прафесіяналізм, ініцыятыву, умелыя і граматныя дзеянні, выяўленыя пры развязанні службовых задач, камандзіра аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №3 заахвоцілі грашовай прэміяй Берасцейскага гарадскога аддзела надзвычайных сітуацый.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках