20 красавiка 2024, Субота, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас «Гадзіны Зямлі» некаторыя менчукі круцілі педалі (Фота)

5

28 сакавіка беларусы ўзялі ўдзел у сусветнай акцыі «Гадзіна Зямлі».

Акцыя палягае ў тым, каб на адну гадзіну адключыць святло і непатрэбныя электрапрыборы дома або ў офісе, а ў далейшым зрабіць беражлівыя адносіны да прыродных рэсурсаў звычкай, піша БелаПАН.

У рамках акцыі ў Менску на адну гадзіну з 20:30 да 21:30 згасла падсвятленне будынкаў на праспектах Незалежнасці і Пераможцаў, падсвятленне Нацыянальнай бібліятэкі, некаторых універсітэтаў, усіх устаноў адукацыі Маскоўскага раёна.

У сталічных кавярнях «Ў бар», «Лондан», «Чайны пакой», «Чайны стан», «Гарышча», «Туманы» і Wake up coffee на адну гадзіну было прыглушанае або патушанае святло. Мабільны аператар «МТС» адключыў святло ва ўсіх офісах ва ўсёй краіне, а аператар velcom арганізаваў арыгінальную велафотазону.

Спецыяльна для акцыі прывезлі 10 электраровараў. Да іх задніх колаў замацавалі невялікія генератары. Пры кручэнні педаляў яны выпрацоўвалі электрычны ток.

Кожны ахвотны змог сфатаграфавацца ля светлавой фотасцяны, якая сілкавалася ад энэргіі, што выпрацоўваецца мускульнай сілай.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках