29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісту з фотаапаратам забаранілі прайсці ў Глыбоцкі райвыканкам

11
Журналісту з фотаапаратам забаранілі прайсці ў Глыбоцкі райвыканкам

Са слоў міліцыянта, уваходзіць у будынак з прафесійнымі фотаапаратамі забаронена.

Зміцер Лупач, незалежны журналіст і прыватны прадпрымальнік, накіроўваўся ў аддзел эканомікі, каб перадаць дакументы па сваёй прадпрымальніцкай дзейнасці. У сумцы быў фотаапарат "Nikon", які і стаў прадметам прэтэнзій дзяжурнага міліцыянера піша сайт ПЦ "Вясна".

"Я зайшоў у адміністрацыйны будынак з невялікай торбай. Міліцыянт, які дзяжурыць пры ўваходзе, папрасіў паказаць, што там ляжыць. А ўнутры ляжаў фотаапарат, і міліцыянт заявіў, што "з прафесійнымі фотаапаратамі" уваход у райвыканкам забаронены. Накшталт ёсць такое распараджэнне кіраўніцы справамі райвыканкама. Прыйшлося пакінуць сумку сябру, з якім мы былі ўдваіх, каб пайсці наверх са сваімі паперамі", - кажа Зміцер Лупач.

Ён наважыў схадзіць і да кіраўніцы справамі райвыканкама, каб распытаць, чым выкліканы забарона фотаапаратаў у грамадскім будынку, дзе, дарэчы, знаходзіцца не толькі райвыканкам, але і шэраг грамадскіх арганізацый, і мясцовы дом шлюбу.

"Як быць у тым выпадку, калі прыйдзецца фатаграфаваць вяселле? Я ж зарэгістраваны прыватным прадпрымальнікам, і адзін з тыпаў маёй прадпрымальніцкай дзейнасці - гэта як раз фатаграфаванне... Але спытаць пра гэта ў кіраўніцы справамі райвыканкама Іны Анатольеўны Пачопкі не атрымалася: мне сказалі, што яна пайшла на нараду. Потым яшчэ 2 гадзіны я тэлефанаваў да яе ў кабінет, і нарэшце працоўны дзень скончыўся, а адказу я так і не атрымаў", - доўжыць Лупач.

На сайце райвыканкама ён знайшоў яшчэ адзін тэлефонны нумар - "гарачай лініі" для аператыўнага развязання сацыяльна-бытавых праблем". Патэлефанаваў па ім, аднак аператыўнага развязання не адбылося: журналісту сказалі, што гэта нумар прыёмнай выканкаму, і што там ніколі не чулі пра распараджэнне з нагоды забароны "прафесійных фотаапаратаў". Зноў-такі параілі звярнуцца непасрэдна да кіраўніцы справамі, на распараджэнне якой спасылаўся міліцыянт.

Зміцер Лупач наважыў, што раз не атрымліваецца "па-добраму", то заўтра ён пойдзе афіцыйным шляхам: звернецца ў выканкам з афіцыйным запытам: якую канкрэтна фотатэхнікі там уважаюць за "прафесійную", і чым выкліканыя такія надзвычайныя захады засцярогі. Бо ён не выключае, што забарона мае не агульны характар, а прызначаецца для яго асабіста, таму што ў райцэнтры яго добра ведаюць у якасці незалежнага журналіста і чалавека з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках