28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BRUTTO выступіць у Кіеве з новай рэвалюцыйнай праграмай «Партызан-Рок»

BRUTTO выступіць у Кіеве з новай рэвалюцыйнай праграмай «Партызан-Рок»

Сяргей Міхалок, лідар спыніўшага існаванне гурту «Ляпіс Трубяцкі», са сваёй новай групай BRUTTO аб'едзе больш за 20 гарадоў Украіны.

Завершыцца гэты маштабны тур адмысловым канцэртам у Кіеве. 20 сакавіка ў сталічным Sentrum (вул. Шаты Руставелі, 11) BRUTTO прэзентуюць новую праграму «Партызан-Рок».

На сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» група размясціла заяву:

«Партызан-Рок - гэта музыка Барацьбы за Свабоду! Не за эфемерную духоўную, а за Сапраўдную Праўдзівую Свабоду - самім вызначаць свой лёс!

Мы не хочам вяртання Саўдэпіі!

Народы Украіны і Беларусі хочуць поўнага вызвалення ад прыгнёту Крамля! Барацьба з таталітарызмам, з бруднай уладай, з пуцінскім імперскім мысленнем - гэта звышзадача і галоўная тэма нашага музычнага супраціву!

Жыве Беларусь! Слава Україні!»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках