29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва адмовілася падаўжаць дамову з «Газпромам»

13
Літва адмовілася падаўжаць дамову з «Газпромам»

Краіна больш не залежыць ад паставак газу з Расеі, бо атрымала выхад на сусветны рынак звадкаванага газу.

З гэтай прычыны Літва, магчыма, не стане падаўжаць доўгатэрміновае пагадненне з «Газпромам», піша «Коммерсант».

«У мінулым, каб атрымліваць газ (ад «Газпром»), трэба было зафіксаваць кошт і аб'ёмы. Сітуацыя змянілася, цяпер у нас рынак. Мы больш не адчуваем сябе закладнікамі, абмяркоўваючы з «Газпромам» новае пагадненне аб пастаўках і кошты», - заявіў генеральны дырэктар Lietuvos Energija Далюс Місюнас.

Ён падкрэсліў, што «такім чынам, аб'ём закупаў у «Газпрома» зніжаецца больш чым у два разы ў параўнанні з мінулым годам». «Беручы пад увагу ўсе абставіны, было б рацыянальна казаць аб кантракце на год або некалькі гадоў... Мы не можам рызыкаваць, падпісваючы доўгатэрміновае пагадненне з «Газпромам» з фіксаваным коштам», - сказаў Місюнас. Ён дадаў, што ў будучыні Літва зможа купляць газ у Латвіі ці Польшчы.

Злучальны газаправод паміж Літвой і Польшчай меркавана будзе пабудаваны да канца 2019 года. Акрамя таго, у перспектыве краіны Балтыі змогуць купляць СПГ у амерыканскіх пастаўшчыкоў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках