24 красавiка 2024, Серада, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы на Данбасе заканчваюць адвод цяжкіх узбраенняў

2
Украінскія вайскоўцы на Данбасе заканчваюць адвод цяжкіх узбраенняў

Сілы АТА адвялі вайсковую тэхніку калібрам 100 мм ад лініі судакранання на Данбасе.

Украінскія вайскоўцы заканчваюць адвод узбраення калібрам 100 мм ад лініі судакранання на Данбасе, паведамляе Корреспондент.net са спасылкай на Міністэрства абароны Украіны.

"Так, ад лініі, вызначанай менскімі дамовамі, за апошні час была адведзеная фактычна ўся артылерыя калібрам 100 мм, у тым ліку гарматы "Рута" і "Рапіра", - гаворыцца ў паведамленні.

У Мінабароны адзначылі, што працэс праходзіць згодна з "Планам кантролю аб каардынацыі і рэалізацыі комплексу мерапрыемстваў для выканання менскіх пагадненняў", які падпісаны ў Агульным цэнтры кантролю і каардынацыі пытанняў аб спыненні агню і паэтапнай стабілізацыі лініі размежавання бакоў.

"Гэты дакумент быў узгоднены з асобамі, якія бралі ўдзел у падпісанні менскіх пагадненняў. Згодна з гэтым планам, узбраенне павінна было адводзіцца адначасова абодвума бакамі канфлікту пад наглядам назіральнай місіі АБСЕ. Украінскі бок строга прытрымліваецца гэтых патрабаванняў і бесперашкодна дапускае назіральнікаў да месцаў знаходжання адведзенага ўзбраення, чаго немагчыма дамагчыся ад баевікоў", - падкрэслілі ў міністэрстве.

У Мінабароны таксама заяўляюць, што "расейска-тэрарыстычныя войскі далей канцэнтруюць сілы і сродкі на асобных дзялянках і кірунках". "Абстрэльваюць перадавыя пазіцыі ўкраінскіх войскаў, а таксама праводзяць атакавальныя дзеянні тактычнага ўзроўню", - дадалі ў Мінабароны Украіны.

Раней міністр абароны Сцяпан Палтарак заявіў, што ў выпадку, калі баевікі не будуць выконваць патрабаванні мірнага плана, то цяжкае ўзбраенне будзе вернутае на пазіцыі ў рэкордна кароткія тэрміны.

Як паведамлялася, сілы АТА 26 лютага пачалі адвод цяжкіх узбраенняў з лініі размежавання на Данбасе - артылерыйскіх сістэм на ўсёй лініі сутыкнення на адлегласць не бліжэйшую за 25 км ад лініі судакранання.

Адзначым, раней сепаратысты ДНР і ЛНР заявілі аб заканчэнні адводу ўзбраенняў, што часткова пацвердзілі назіральнікі АБСЕ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках