24 красавiка 2024, Серада, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сем марскіх свінак сталі зоркамі Youtube

1

На гэты момант у марскіх свінак 54 тысячы падпісчыкаў.

Папулярнасць у Сеціве семярых марскіх свінак дазволіла іх гаспадыні, жыхарцы Вялікабрытаніі Лоры Мэларс (Laura Mellors) звольніцца з працы і стаць відэаблогерам. Гэта адбылося пасля таго, як жывёліны займелі дзясяткі тысяч прыхільнікаў на Youtube, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на The Daily Mail.

Публікацыя відэа пра Білі, Бобі, Фозі Бэар, Браяна, Бо, Алфі і Гізма спакваля забяспечыла брытанцы штомесячны даход у суме блізу дзвюх тысяч фунтаў (прыкладна 2750 еўраў). Надоечы яна прыняла пастанову сысці з асноўнай працы (Мэларс была бухгалтаркай), бо папулярнасць свінак дала ёй магчымасць зарабляць больш, чым у канторы. Як адзначыла гаспадыня, на гэты момант у ейных гадаванцаў 54 тысячы падпісчыкаў.

«Цяпер я працую два-тры дні на тыдзень, ствараючы і публікуючы відэа, робячы допісы ў Twitter і Facebook», - адзначыла Мэларс.

29-гадовая жанчына таксама распавяла, што запусціла інтэрнэт-краму для продажу тавараў для марскіх свінак.

Брытанка пачала весці інтэрнэт-канал Piggiepigpigs, прысвечаны будням ейных гадунцоў, у 2010 годзе ў якасці хобі. Ролікі хутка сталі папулярныя і да сакавіка 2015 года набралі агулам больш за дзесяць мільёнаў праглядаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках