20 красавiка 2024, Субота, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За скаргі будуць штрафаваць

71
За скаргі будуць штрафаваць

У Беларусі рыхтуюць змены у Закон аб зваротах грамадзян.

Пра гэта ў эфіры АНТ заявіла «дэпутат» «палаты прадстаўнікоў» Наталля Кучынская.

«Цяпер мы працуем над унясеннем змяненняў у закон аб зваротах грамадзян. Ужо да другога чытання рыхтуем, дзе на прафесійных скаржнікаў можна будзе не тое што націснуць, а проста пакараць рублём», - сказала «дэпутат».

Таксама ў сюжэце вялікая ўвага нададзеная указам Аляксандра Лукашэнкі ад 23 сакавіка аб унясенні змяненняў у Дырэктыву №2 Аб дэбюракратызацыі.

Чыноўнікі таксама хочуць засцерагчы сябе ад электронных зваротаў грамадзян. У закон аб звароце грамадзян маюць намер унесці шэраг змяненняў, якія закрануць і электронныя звароты да прадстаўнікоў улады. Так, асноўнае змяненне заключаецца ў тым, што нельга будзе пісаць звароты праз электронную пошту. Таксама ўдакладняецца адказнасць за шматразовыя і неабгрунтаваныя звароты да дзяржаўных служак. За тое, што ты неабгрунтавана некалькі разоў задаў адно і тое ж пытанне чыноўніку, з цябе могуць спагнаць выдаткі, якія ён на цябе затраціў.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках