29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Лабковіч: «Падлік галасоў» у Беларусі падобны на спецаперацыю (Відэа)

9

Інтрыга часу падліку галасоў на выбарах - прыкмета дэмакратычнай дзяржавы.

Калі і выбаршчыкі, і змагары за апошнія галасы, сціснуўшы кулакі, чакаюць абвяшчэння выбараў. Але гэта не пра Беларусь. За 20 гадоў беларусы навучыліся не чакаць сюрпрызаў. Нават апаненты кіраўніка краіны ведаюць, чым завершацца выбары. Сам Аляксандр Лукашэнка не хавае таго, што іх фальсіфікуе. Вынік цяперашніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі прадказальны. Тым не менш, глядзець на рукі ўлады трэба. І рабіць гэта можна адзіным шляхам - праз назіранне на выбарах, піша сайт ПЦ «Вясна».

Апазіцыйныя структуры падпісалі пагадненне, каб сумесна назіраць за ходам прэзідэнцкай кампаніі сёлета.

Паводле слоў госця праграмы «Два на два» Аляксандра Сілкова з кампаніі «Права на выбар», кожную прэзідэнцкую кампанію ўлады ставяць перад сабой адну задачу: каб выбары прызналі. І знаходзяць новыя спосабы фальсіфікацыі.

«У Беларусі - архаічны спосаб падліку галасоў, і мы адзіныя ў рэгіёне, дзе адбываецца такі таемны падлік галасоў, падобны на спецаперацыю», - кажа Ўладзімір Лабковіч, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках