25 красавiка 2024, Чацвер, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Віцебскай вобласці скардзяцца на чарговы «лахатрон»

20

Патэлефанаваўшы на тэлефон, указаны ў аб'яве аб «дадатковым заробку», можна стаць жабраком.

Чытачка charter97.org Таццяна папярэджвае жыхароў Віцебскай вобласці аб ашуканцах.

«У Полацку, Наваполацку і Віцебску зноўку сталі раскідваць улёткі з прапановай дадатковага заробку. Ва ўлётках прапануецца надомная праца з магчымай аплатай да 4 мільёнаў рублёў у месяц. Не патрапіце на вуду махляроў! Ніякай працы вы не атрымаеце, а за званок на гэты нумар выставяць рахунак з вялікай сумай», - распавяла яна.

Пацярпелыя паведамляюць charter97.org, што адзін званок на кожны нумар, указаны ў такіх аб'явах, абыходзіцца прыкладна ў 500 тысяч рублёў. Код 902 прысвойваецца «Белтэлекамам» нумарам, якія надаюць платныя інфармацыйна-даведачныя паслугі.

Згодна з інфармацыяй «Белтэлекама», адна хвіліна званка з прэфіксам 902 каштуе ад 99 да 286 тысяч рублёў.

Нагадаем, раней на такія махінацыі скардзіўся жыхар Гомельскай вобласці.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках