25 красавiка 2024, Чацвер, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Нёмана вылавілі сем тысяч пачкаў цыгарэт

7

Сем тысяч пачкаў цыгарэт кантрабандысты спрабавалі незаконна пераправіць па рацэ Нёман у Літву.

У мінулыя выходныя на дзялянцы Гарадзенскай памежнай групы была спыненая спроба незаконнага перамяшчэння па рацэ Нёман з Беларусі ў Літву партыі падакцызнага тавару, паведамілі charter97.org у прэс-службе памежнага камітэта Беларусі.

«Пры праверцы інфармацыі аб знаходжанні ў межах памежнай зоны скрыняў з цыгарэтамі, памежнікі выявілі за кіламетр ад мяжы 14 скрыняў з цыгарэтамі беларускага вырабу. Для герметычнасці яны былі абгорнутыя ў чорны поліэтылен і абклееныя скотчам. Падчас праверкі парушэння мяжы не выяўлена. Паводле гэтага факту былі праінфармаваныя літоўскія памежнікі.

Цыгарэты з акцызнымі маркамі Беларусі колькасцю 7000 пачкаў папярэдне ацэненыя амаль на 54 мільёны беларускіх рублёў і перададзеныя супрацоўнікам ІМПЗ Гарадзенскай вобласці.

Цяпер праводзяцца мерапрыемствы для высвятлення асоб, якія маюць дачыненне да перамяшчэння тытунёвых вырабаў праз мяжу», - гаворыцца ў паведамленні.

Фота: gpk.gov.by

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках