20 красавiка 2024, Субота, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The New York Times: ЗША павінны зрабіць больш, чым узброіць Украіну

The New York Times: ЗША павінны зрабіць больш, чым узброіць Украіну

Рэваншызм у Расеі пачаўся не з Украіны і не скончыцца на ёй.

Пра гэта на старонках Washington Times пішуць былая намесніца Дзяржсакратара ЗША Пола Дабранскі і дырэктар Праграмы нацыянальнай бяспекі ў Цэнтры двухпартыйнай палітыкі Блез Міштал (пераклад - ZN.ua). Аўтары заклікаюць Вашынгтон не толькі ўзброіць украінскіх жаўнераў, а выкарыстоўваць увесь арсенал замежнапалітычных інструментаў.

"Рэваншызму Расеі пачаўся не з Украіны і не скончыцца на ёй. А "зялёныя чалавечкі"- гэта не адзіны расейскі замежнапалітычных інструмент. Масква вядзе актыўную падрыўную дзейнасць уздоўж усходняй мяжы Еўропы. Яе мэта - эканамічная і палітычная стабільнасць рэгіёну", - гаворыцца ў артыкуле.

Экспэрты адзначаюць, што ўсходнееўрапейскія сталіцы нервуюцца праз магчымае ўварвання Расеі. Таму ЗША варта прадэманстраваць сваю зацікаўленасць і падтрымку ў рэгіёне. Аўтары прызнаюць, што Расея за межамі Украіны яшчэ пакуль не звяртаецца да грубай вайсковай сілы. Але гэта не азначае, што трэба ігнараваць агрэсіўныя сігналы, якія падае Масква.

"Расея распачала прапагандысцкую і падрыўную кампанію, накіраваную на краіны Цэнтральнай Еўропы, да якіх яна не магла дацягнуцца апошнія 25 гадоў. Яе асноўная тактыка палягае ў тым, каб абвастрыць і выкарыстоўваць унутраныя супярэчнасці Еўропы", - гаворыцца ў артыкуле.

Пры гэтым, Маскве дагэтуль паспяхова ўдавалася ўвасабляць свой план. Аўтары падкрэсліваюць узмацненне сяброўскіх стасункаў Уладзіміра Пуціна з прэм'ерам Вугоршчыны Віктарам Орбанам. Акрамя таго, такі разварот на ўсход Крэмль спрабуе справакаваць з дапамогай прарасейскіх партый у Польшчы і прапагандысцкіх СМІ.

Дэкларуемае на Захадзе "адзінства" павінна быць не толькі тэмай для палітычных заяваў, а інструментам у барацьбе ЗША і Еўропы супраць агрэсіі Расеі.

"Толькі працуючы разам з нашымі еўрапейскімі хаўруснікамі, мы зможам супрацьстаяць спробам Расеі пашкодзіць тканку еўрапейскага аб'яднання", - пішуць Дабранскі ды Міштал.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках