19 красавiка 2024, Пятніца, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шайгу: У Крыме разгорнутая паўнавартасная вайсковая групоўка

32
Шайгу: У Крыме разгорнутая паўнавартасная вайсковая групоўка

Вайсковая групоўка, якая мае 96 злучэнняў і частак, дазваляе развязваць задачы не толькі ў Крыме, але і ў далёкай марской зоне.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на міністра абароны РФ Сяргея Шайгу.

Адкрываючы пасяджэнне калегіі Мінабароны Расеі, Шайгу нагадаў, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін загадаў разгарнуць у Крыме «самадастатковую міжтыпавую групоўку войскаў, здольную гарантавана абараняць нацыянальныя інтарэсы Расеі на гэтым кірунку».

«Гэтая задача была развязаная ўжо да канца 2014 года, аб чым было паведамлена вярхоўнаму начальніку. Усяго сфармавана 96 злучэнняў, воінскіх часцей і арганізацый», - заявіў міністр. Паводле ягонай ацэнкі, створаная групоўка сіл «не толькі забяспечвае абарону інтарэсаў Расеі ў акваторыі Чорнага мора, але і дазваляе паспяхова развязваць задачы ў далёкай марской зоне».

Вайсковая групоўка ў Крыме пачала паўнавартасна фармавацца вясной 2014 года, адразу пасля анэксіі паўвыспы. У гэты момант вядома аб перакідцы ў Крым сіл СПА (сістэм С-300ПМ і зенітных ракетна-гарматных комплексаў «Панцыр-С»), а таксама дадатковай авіягрупы (знішчальнікаў Су-27, Су-30м2 і Су-30СМ) і ўдарных верталётаў. Акрамя таго, узмоцненыя злучэнні берагавых войскаў (у тым ліку за кошт супрацькарабельных ракетных комплексаў «Бастыён») і марской пяхоты.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках