19 красавiка 2024, Пятніца, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэмпіёнка ў дрыфце разыграла інструктараў аўташколы

26

Чэмпіёнка ў дрыфце Лявона Чын грала ролю вучаніцы, які з цяжкасцю спрабуе здаць экзамен кіравання.

Чэмпіёнка Малайзіі ў дрыфце Лявона Чын на просьбу аўташколы ўзяла ўдзел у розыгрышы чатырох інструктараў кіравання ў іхні першы дзень працы. Відэа набрала на тыдні вялікую папулярнасць і на YouTube мае больш за 17 мільёнаў праглядаў, піша korrespondent.net.

Для пранка яе загрымавалі пад нэрда («батаніка») - вялізныя акуляры, коскі ды недарэчнага колеру ўбору.

Пасля гэтага яна грала ролю вучаніцы, якая з цяжкасцю спрабуе здаць іспыт кіравання самаходам, з цяжкасцю кратаючыся з месца, порстка гамуючы, дэманструючы тым самым ўвесь набор паводзін пачаткоўца і пакрысе раз’юшваючы інструктара.

Ёй параілі прыйсці другі раз, пасля чаго яна задала пытанне: "Можна я паспрабую яшчэ раз?". Затым Лявона сапраўды прадэманстравала свае прафесійныя ўменні.

Пасля "тэсту" інструктарам паведамілі пра тое, каго яны экзаменавалі. Трое з чатырох работнікаў аўташколы з гумарам паставіліся да розыгрышу, і толькі адзін маладзён сышоў, бразнуўшы дзвярамі, гняўліва кінуўшы: "Ты ледзь мяне не забіла!".

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках