20 красавiка 2024, Субота, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Кучма: Мір ва Украіне залежыць ад Расеі

5
Леанід Кучма: Мір ва Украіне залежыць ад Расеі

Калі б да сённяшняга дня менскія дамоўленасці былі б выкананыя, ва Украіне ўжо быў бы мір.

Пра гэта Леанід Кучма сказаў у інтэрв'ю цэнтральнай кітайскай тэлевізіі CCTV, тэкст інтэрв'ю змешчаны на сайце фонду Кучмы "Украіна", паведамляе УНІАН.

Сярод іншага, экс-прэзідэнт Украіны мяркуе, што калі б да сённяшняга дня менскія дамоўленасці былі б выкананыя, ва Украіне ўжо быў бы мір.

"Галоўная цяжкасць адна і залежыць толькі ад адной стараны - не ад Украіны, не ад так званых "ДНР" і "ЛНР", або не ад сусветнай супольнасці, а ад расейскай стараны. Быць ці не быць супакою ва Украіне - гэта ўсё вызначаецца ў Крамлі", - заявіў Кучма.

Разам з тым ён адзначыў, што "пакуль мы не бачым, каб яна хацела міру тут. Тыя ўмовы, якія сёння выстаўляюцца, яны непрымальныя для ўкраінскай стараны. Мы не хочам сёння мець побач яшчэ адзін асяродак напружанасці на ўзор таго ж Прыднястроўя, Абхазіі ці Паўднёвай Асеціі".

На думку Кучмы, адзіная магчымасць для мірнага развязвання сітуацыі на ўсходзе Украіны палягае ў тым, каб сусветная супольнасць патрабавала ад расейскай стараны дакладнага выканання менскіх дамоўленасцяў.

Таксама ён звярнуў увагу, што да гэтых патрабаванняў павінна далучыцца і Кітайская Народная Рэспубліка.

"Бо Кітайская Народная Рэспубліка падпісала Будапэшцкі мемарандум аб наданні гарантый бяспекі Украіне. І, на вялікі жаль, кітайская старана пакуль, скажам так, абыходзіць гэтую праблему. На вялікі жаль. Хоць дзякуй за тое, што яна займае нейтральную пазіцыю, у тым ліку , у Радзе бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Я хачу звярнуцца да кітайскай стараны: напрамілы Бог, давайце памятаць пра тое, што падпісваем", - заявіў Кучма.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках