24 красавiка 2024, Серада, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстралія ўвяла санкцыі ў дачыненні да Расеі

4
Аўстралія ўвяла санкцыі ў дачыненні да Расеі

Канбэра ўвяла санкцыі супраць Масквы, аб прыняцці якіх было абвешчана яшчэ летась ў верасні.

Як заявіла міністарка замежных спраў Аўстраліі Джулія Бішоп, санкцыі, што ўводзяцца, аналагічныя тым, што ўжо прынятыя краінамі Еўразвязу, а таксама ЗША і Канадай. Яны закрануць гандаль зброяй, фінансавую і нафтагазавую сферы, паведамляе BBC.

Раней краіны ЕЗ адклалі пастанову пытання аб санкцыях, накладзеных на Расею ў сувязі з украінскімі падзеямі, да чэрвеня 2015 г. - тэрміну, на які яны першапачаткова і ўводзіліся.

Кіраўнік Еўрарады Дональд Туск заявіў, што санкцыі будуць дзейнічаць, пакуль не будуць выкананыя ўсе ўмовы Менскіх пагадненняў аб спыненні агню ва Украіне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках