29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авакаў: Бяздзейнасць Еўропы давядзе лінію фронту да Варшавы

2
Авакаў: Бяздзейнасць Еўропы давядзе лінію фронту да Варшавы

Еўропа памыляецца, калі мяркуе, што ператварэнне Украіны ў буферную зону абароніць яе ад агрэсіі Расеі.

Пра гэта сёння на Пятым Нацыянальным экспертным форуме заявіў кіраўнік МУС Арсен Авакаў, паведамляе карэспандэнт ЛІГАБізнесІнформ.

«Расейская імперыя ажыццявіла агрэсію і напала на Украіну. І Еўропа недалёкая, што думае, што, саромеючыся і не заўважыўшы гэтай агрэсіі, яна сябе такім чынам зберажэ. Не, не зберажэ. І цалкам відавочна, што, калі ва Украіны не хопіць сіл і для Украіны не хопіць падтрымкі, ціхенька і знаходзячы якія-небудзь менскія пагадненні, яшчэ нейкія пагадненні, Пуцін рушыць далей. І лінія дзе-небудзь блізу Варшавы не будзе глядзецца дзіўна», - сказаў ён.

З ягоных слоў, ператварэнне тэрыторыі Украіны ў буферную зону можа быць трагедыяй для Еўропы, як і для самой Украіны.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках