26 красавiка 2024, Пятніца, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-начальнік Генштаба УСУ: Пуцін можа пайсці на Кіеў праз Беларусь

28
Экс-начальнік Генштаба УСУ: Пуцін можа пайсці на Кіеў праз Беларусь

У гэты момант рыхтуецца некалькі шляхоў наступу.

Пра гэта ў каментары інтэрнэт-выданню «Навіны Украіны - From-UA» паведаміў генерал-палкоўнік, былы начальнік Генеральнага штаба УСУ Анатоль Лапата.

Са слоў суразмоўцы, Расея на сённяшні дзень гатовая да правядзення шырокамаштабнай наступальнай аперацыі.

«Сёння колькасць войскаў РФ складае прыблізна 60 тысяч чалавек і ў «ДНР» - да 40 тысяч, так што ёсць усе магчымасці для таго, каб правесці шырокамаштабную аперацыю. На мой погляд, гаворка будзе ісці аб стварэнні сухапутнага калідора да Крыму: з Растоўскай вобласці на Данецкую, далей на Запарожскую, Херсонскую і пасля на Крым», - тлумачыць экс-начальнік Генштаба УСУ.

Як адзначае Анатоль Лапата, у гэты момант рыхтуецца некалькі шляхоў наступлення, і сярод іх выбіраецца адзін галоўны для магчымага ўдару.

Са слоў экспэрта, усякая ваенная аперацыя мае пэўную мэту, і на сённяшні дзень, без прымянення ядзернай зброі, расейцы наўрад ці гатовыя захапіць усю Украіну.

«Асноўная мэта - гэта пракласці сухапутны калідор да Крыму. Магчыма, гэта будзе прапанавана Украіне развязаць мірным шляхам, але тады мы павінны будзем даць РФ магчымасць доступу да Крыму па шасэйных дарогах і адзін кірунак чыгуначнай каляіны», - адзначае генерал-палкоўнік.

Анатоль Лапата нагадвае пра тое, што небяспека наступу праз Харкаўскую і Чарнігаўскую вобласці існавала заўсёды.

«Самы кароткі шлях на Кіеў - гэта праз Беларусь або праз Чарнігаўскую вобласць. Ёсць такая пагроза, і мы павінны гэта ўлічваць. Але я не думаю, што на сённяшні дзень гэта будзе асноўны ўдар. Я думаю, што асноўны ўдар можа быць на Марыупальскім кірунку. І Захад будзе вымушаны даць нам зброю», - кажа суразмоўца выдання.

У той жа час, дадае вайсковец, Украіна магла б стрымаць удар РФ і самастойна.

«Для гэтага трэба было б зрабіць некалькі крокаў для выканання закона аб абароне нашай дзяржавы, што не было выканана. Ні прэзідэнт, ні Вярхоўная Рада, ні ўрад нічога не зрабілі для таго, каб прывесці дзяржаву ў гатоўнасць да адбіцця агрэсіі. Мы знаходзіцца ў мірным стане, і гэта самая вялікая пагроза і памылка для цэласнасці Украіны. Трэба даўно было будаваць фартыфікацыйныя ўмацаванні, бо гэта праблема не на год…» - заявіў ён.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках