26 красавiка 2024, Пятніца, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Даніі: Расейская прапаганда агідная

3
Кіраўнік МЗС Даніі: Расейская прапаганда агідная

Міністр замежных спраў Даніі Марцін Ліндэгаард патлумачыў прычыны паводзін расейскага прэзідэнта ва Украіне.

"Адна з прычын дзеянняў Пуціна (на Усходзе Украіны) палягае ў ягоным разуменні, што еўрапейская грамадская мадэль, у канчатковым выніку, вядзе да дэмакратыі, большага дабрабыту і зніжэння карупцыі. У тым выпадку, калі Украіне ўдасца пераняць гэтую еўрапейскую мадэль, жыццё грамадзян Украіны стане лепшым. І ў выніку гэтага наступнымі, хто захоча прымяніць яе ў сябе, могуць стаць расейцы. Але Пуцін не хоча гэтага, ён баіцца гэтай мадэлі, бо яна абмяжуе ягоную ўладу", - заявіў Ліндэгаард у інтэрв'ю нямецкай газеце Die Welt (пераклад Inopressa).

Рускамоўная меншасць ва Украіне і ў іншых краінах павінна, на думку кіраўніка дацкага МЗС, атрымліваць "доступ да карэктнай інфармацыі". "Цяпер Данія разам з іншымі еўрапейскімі дзяржавамі вядзе працу над жыццяздольным адказам на расейскую прапаганду. Прынамсі, мы склалі ліст у Еўракамісію і падалі заяўку ў Еўрапейскую раду на стварэнне незалежнага рускамоўнага СМІ, - працягнуў міністр. - Расейская прапагандысцкая машына велізарная і, шчыра кажучы, агідная, і таму мы павінны зрабіць так, каб рускамоўная меншасць ва Украіне і ў іншых краінах атрымлівала доступ да карэктнай інфармацыі". "Я баюся расейскай прапаганды гэтак жа, як і ваеннага канфлікту", - дадаў ён.

Пагроза Расеі ў адрас Даніі нацэліць свае ядзерныя ракеты на дацкія вайсковыя караблі ў тым выпадку, калі Капенгаген далучыцца да сістэмы супрацьракетнай абароны NATO, з'яўляецца, са слоў Ліндэгаарда, "непрымальнай" і "неабгрунтаванай". "Усім вядома, што сістэма ПРА з'яўляецца абарончай сістэмай, якая не мае і не будзе мець ніякага дачынення да Расеі", - падкрэсліў Ліндэгаард. "На жаль, нядаўняе выказванне стала чарговым прыкладам вельмі ваяўнічых заяў з расейскага боку. Але больш чым за год знаходжання на пасадзе кіраўніка МЗС я ўсвядоміў, што пра Расею варта меркаваць з яе дзеянняў, а не з выказванняў. Таму мы спынімся на тым, што выкажам асуджэнне нядаўняй заявы, бо мы не хочам падліваць алею ў агонь", - дадаў дыпламат.

Са слоў Ліндэгаарда, Данія "ўскладае адказнасць за канфлікт ва Украіне на Расею і гэтак жа, як і многія іншыя еўрапейскія дзяржавы, уважае за неабходнае ўжываць захады супраць расейскай агрэсіі". Гаворка пра паслабленне санкцый можа зайсці тады, калі "Менск-2" будзе рэалізаваны на самай справе, у выпадку ж далейшага абвастрэння санкцыі, наадварот, варта зрабіць больш жорсткімі". "Аднак на гэтым фоне мы таксама мяркуем вельмі важным не дзейнічаць такім чынам, які сам па сабе можа прывесці да абвастрэння канфлікту", - заўважыў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках