19 красавiка 2024, Пятніца, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэсмен ЗША: Мы згодныя ўзмацніць санкцыі супраць Расеі

Кангрэсмен ЗША: Мы згодныя ўзмацніць санкцыі супраць Расеі

Дыскусіі аб узмацненні жорсткасці санкцый супраць Расеі ў ЗША працягваюцца, але ўсе дзеянні павінны быць узгодненыя з Еўрапейскім Звязам.

Пра гэта на брыфінгу сёння ў Кіеве сказаў чалец Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ад штата Тэхас (Рэспубліканская партыя), старшыня Камітэта ўзброеных сіл Уільям Торнберы, паведамляе УНІАН.

"Безумоўна, вядзецца далейшая гутарка аб узмацненні жорсткасці санкцый супраць Расеі, але для таго, каб гэтыя санкцыі былі эфектыўнымі, неабходна гэта рабіць разам з Еўропай", - сказаў Торнберы, акцэнтуючы на тым, што пры ўвядзенні далейшых санкцый супраць РФ дзеянні ў гэтым кірунку павінны быць узгодненыя з Еўрапейскім Звязам.

Таксама ён адзначыў, што калі будуць выяўляцца факты парушэння Менскіх дамоўленасцей, то санкцыі, хутчэй за ўсё, будуць больш жорсткімі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках