19 красавiка 2024, Пятніца, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал NATO: На ўсходзе Украіны ваююць 12 тысяч расейскіх вайскоўцаў

5
Генерал NATO: На ўсходзе Украіны ваююць 12 тысяч расейскіх вайскоўцаў

Гаворка ідзе пра расейскіх вайсковых інструктараў, тэхнікаў абслугоўвання сучасных сістэм ўзбраення і непасрэдна баявых частак.

Пра гэта распавёў начальнік наземных войскаў ЗША ў Еўропе генерал Бэн Ходжэс, паведамляе Deutsche Welle.

Гаворка ідзе пра расейскіх вайсковых інструктараў, тэхнікаў абслугоўвання сучасных сістэм ўзбраення і непасрэдна баявых частак. Са слоў Ходжэс, да названай лічбы трэба дадаць амаль 29 тысячную групоўку, дыслакаваную ў Крыме.

З ягонай інфармацыі, яшчэ блізу 50 тысяч жаўнераў знаходзяцца на расейскай тэрыторыі ў непасрэднай блізкасці ад украінскай мяжы.

Генерал Ходжэс сцвярджае, што існуюць і іншыя довады ўварвання Расеі ва Украіну. Да прыкладу, неаднаразовыя выпадкі электроннымі метадамі ўздзейнічаць на працу беспілотнікаў, якія належаць Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе. "Гэта немагчыма зрабіць пры дапамозе абсталявання, якое майструюць ў склепе", - падкрэсліў Ходжэс.

Галоўнакамандуючы сіламі NATO ў Еўропе генерал Філіп Брыдлаў заявіў, што Расея пастаянна павялічвае ўзровень эскалацыі канфлікту на Данбасе. З яго слоў, расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін ужо ўвёў значныя узброеныя сілы на Данбас. Ён адзначыў, што ніхто не ведае, як будзе дзейнічаць Пуцін у далейшым і што можа паслужыць падставай для далейшай эскалацыі з боку РФ. ЗША і ЕЗ ужо выкарыстоўвалі ў адказ на агрэсію Расеі вайсковы і эканамічны інструменты, але трэба дадаць да іх дыпламатычны і інфармацыйны ціск.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках