24 красавiка 2024, Серада, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Капрамонт у 10 менскіх дамах ідзе трэці год

4
Капрамонт у 10 менскіх дамах ідзе трэці год

У Менску неабходна завяршыць капітальны рамонт 10 жылых дамоў, работы на якіх пачаліся ў 2012-2013 гадах.

На гэтым акцэнтаваў увагу намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла на пасяджэнні тэхніка-эканамічнага савета ГА "Менская гарадская жыллёвая гаспадарка" (МГЖГ).

Як паведамляе агенцтва "Минск-новости", генеральны дырэктар МГЖГ Віталь Смірноў паведаміў, што аб'екты-даўгабуды капрамонту размешчаныя на тэрыторыях трох ЖРЭА:

1 - ЖРЭА Партызанскага раёна,

4 - ЖРЭА №2 Фрунзенскага раёна

5 - ЖРЭА Першамайскага раёна.

Асноўная прычына бясконцага капрамонту - недахоп сродкаў. Аднак, на думку Смірнова, у зацягванні тэрмінаў работ на гэтых аб'ектах ёсць віна і заказчыкаў, і падрадчыкаў.

- Капрамонт жылога дома не павінен доўжыцца больш за 12 месяцаў, - падкрэсліў ён.

Таксама кіраўнік сталічнага ЖКГ звярнуў увагу на негатыўную тэндэнцыю зніжэння аб'ёмаў капрамонту пры павелічэнні кошту работ, што назіраецца з 2011 г. Так, калі ў 2011 годзе было ўведзена пасля капрамонту 700,3 тыс. кв. м пры выдатках 432,7 млрд рублёў, то ў 2014 годзе - 379,7 тыс. кв. м пры фінансаванні ў суме 958,2 млрд рублёў.

У гэтым годзе МГЖГ даведзена заданне выканаць капрамонт у аб'ёме 670 тыс. кв. м. На гэта прадугледжана 1 трлн 127,3 млрд рублёў. Пры гэтым гранічныя нормы выдаткаў на 1 кв. м капрамонту не павінны перавышаць 1,5 млн рублёў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках