19 красавiка 2024, Пятніца, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генштаб Украіны: Падчас выхаду з Дэбальцава загінулі 19 вайскоўцаў

Генштаб Украіны: Падчас выхаду з Дэбальцава загінулі 19 вайскоўцаў

Дзевяць украінскіх абаронцаў Дэбальцаўскага плацдарма цяпер знаходзяцца ў палоне.

Пры адыходзе з раёна Дэбальцава загінулі 19 украінскіх вайскоўцаў, 12 зніклі без вестак. Пра гэта сёння на брыфінгу паведаміў в.а. спікера Генштаба Уладзіслаў Селязнёў, паведамляе карэспандэнт ЛІГАБізнесІнформ.

З ягоных слоў, Генштаб удакладніў звесткі, звязаныя з аперацыяй вываду ўкраінскіх вайскоўцаў з раёна Дэбальцава. "Падчас правядзення планавай аперацыі вываду блізу трох тысяч вайскоўцаў сіл антытэрарыстычнай аперацыі з раёна Дэбальцаўскага плацдарма Украіна страціла 19 воінаў. Лёс 12 жаўнераў яшчэ ўдакладняецца", - сказаў ён.

Раненні рознай ступені цяжкасці атрымалі 135 украінскіх вайскоўцаў. Усе яны накіраваныя ў медыцынскія ўстановы і атрымліваюць медыцынскую дапамогу.

"Дзевяць украінскіх абаронцаў Дэбальцаўскага плацдарма цяпер знаходзяцца ў палоне. Для вызвалення з палону нашых вайскоўцаў Узброеныя Сілы Украіны задзейнічалі ўсе дзяржаўныя і недзяржаўныя ўстановы", - падкрэсліў Селязнёў.

"Падраздзяленні, якія выконвалі заданні на Дэбальцаўскім плацдарме, часткова прыбылі для аднаўлення баяздольнасці. Вайскоўцы накіраваныя ў адпачынкі, астатнія падраздзяленні працягваюць выконваць заданні на загадзя падрыхтаваных пазіцыях, апорных пунктах на новым абаронным рубяжы плацдарма", - адзначыў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках