19 красавiка 2024, Пятніца, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У выніку выбуху на данецкай шахце загінула больш як 30 чалавек

8
У выніку выбуху на данецкай шахце загінула больш як 30 чалавек

Ратавальнікі пакуль не могуць дабрацца да месца выбуху.

Ахвярамі выбуху на шахце імя Засядзькі ў сераду сталі больш за 30 чалавек, паведамляе Reuters са спасылкай на "мясцовага чыноўніка".

Паводле папярэдніх звестак, загінула больш за 30 чалавек. "Ратавальнікі пакуль не дайшлі да месца выбуху, яны прыбіраюць шкодныя газы і потым пойдуць уніз на кіламетр", - сказаў Уладзімір Цымбаленка, "прадстаўнік мясцовай службы горнатэхнічнага нагляду".

Кіраўнік Вярхоўнай Рады Уладзімір Гройсман пацвердзіў загубу 32 чалавек у выніку аварыі. Гэтую інфармацыю ён апублікаваў на адкрыцці пасяджэння парламента ў сераду, піша zn.ua.

Паводле ягоных звестак, выбух адбыўся пад 4 гадзіны раніцы. СМІ паведамлялі, што ў шахце адбыўся выбух метану. Паводле розных звестак, невядомы лёс ад 47 да 73 чалавек.

Данецкая шахта імя Засядзькі з'яўляецца адной з самых "смяротных" ва Украіне. Падземны выбух метану ў лістападзе 2007-га забраў жыцці ста чалавек - гэта самая буйная аварыя за апошнія дзесяць гадоў. Да гэтай трагедыі тут адбыліся чатыры буйныя аварыі, у выніку якіх загінулі блізу 140 гарнякоў. Пасля аварыі, у тым ліку з ахвярамі, паўтараліся, прынамсі адзін гарняк загінуў у лістападзе 2012-га.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках