29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме страйкуюць кіроўцы тралейбусаў

18
У Крыме страйкуюць кіроўцы тралейбусаў

Супрацоўнікі дзяржпрадпрыемства "Крымтралейбус" не выйшлі на працу праз тое, што ім не выплочваюць заробак.

Пра гэта паведамляе "Интерфакс" са спасылкай на самаабвешчанага "прэм'ер-міністра" Крыма Сяргея Аксёнава.

Аксёнаў выказаўся ў падтрымку забастоўкі.

"Я б на месцы супрацоўнікаў "Крымтралейбуса" зрабіў бы гэтак жа", - падкрэсліў ён.

Са слоў Аксёнава, ён мае намер забяспечыць кіроўцам тралейбусаў асабістыя гарантыі таго, што банк залічыць грошы на іх рахункі.

"Міністэрства фінансаў Крыма цягам дня закрые запазычанасць перад банкам", - заявіў Аксёнаў, паабяцаўшы, што так званыя "ўлады" правядуць расследаванне інцыдэнту, паводле вынікаў якога адбудуцца звальненні службовых асоб, "у тым ліку міністраў".

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках