29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэнюк - Расеі: Загадайце гэтым падонкам прапусціць ратавальнікаў на шахту

6
Яцэнюк - Расеі: Загадайце гэтым падонкам прапусціць ратавальнікаў на шахту

Тэрарысты не пусцілі ўкраінскую горнавыратавальную брыгаду да месца выбуху на шахце імя Засядзькі ў Данецку.

Украінскі ўрад накіраваў у шахты ім. Засядзькі ў Данецку брыгады ратавальнікаў, але баевікі не пусцілі іх да месца трагедыі.

Пра гэта на пасяджэнні Кабінета міністраў у сераду паведаміў прэм'ер-міністр Арсень Яцэнюк, піша "Украінская праўда".

З ягоных слоў, было сфармавана 6 брыгад па 10 чалавек.

"Расейскія тэрарысты не далі магчымасці прыйсці да месца трагедыі", - сказаў Яцэнюк.

Прэм'ер заклікаў расейскія ўлады: "дайце ўказанне гэтым падонкам прапусціць выратавальныя брыгады, каб выратаваць шахцёраў".

Яцэнюк адзначыў, што тэлефанаваў уладальніку шахты імя Засядзькі Яхіму Звягільскаму, "але, на жаль, бесперспектыўна".

Прэм'ер даручыў Мінэнэрга далей працягваць перамовы.

Нагадаем, сёння блізу 4 гадзін раніцы прагрымеў выбух на шахце імя Засядзькі ў Данецку. Паводле папярэдніх звестак, у шахце адбыўся выбух метану. Ахвярамі выбуху сталі больш за 30 чалавек.

Данецкая шахта імя Засядзькі з'яўляецца адной з самых "смяротных" ва Украіне. Падземны выбух метану ў лістападзе 2007-га забраў жыцці ста чалавек - гэта самая буйная аварыя цягам апошніх дзесяці гадоў. Да гэтай трагедыі тут адбыліся чатыры буйныя аварыі, у выніку якіх загінулі каля 140 гарнякоў. Пасля аварыі, у тым ліку з ахвярамі, паўтараліся, прынамсі, адзін гарняк загінуў у лістападзе 2012-га.

Фота: AP

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках