19 красавiка 2024, Пятніца, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запіс рэгістратара аўто праз тры хвіліны пасля забойства Нямцова (Відэа)

38

Відэазапіс, зроблены рэгістратарам аўтамабіля праз тры хвіліны пасля забойства Барыса Нямцова, выкладзены ў інтэрнэце.

Яго апублікавала журналістка Тоня Самсонава ў блогу на сайце радыёстанцыі «Эхо Москвы».

«Мне перадалі запіс відэарэгістратара аўтамабіля, які праехаў па Васільеўскім спуску і Маскварэцкім мосце праз 3 хвіліны пасля забойства Барыса Нямцова. Запіс вядзецца з 23 гадзін 34 хвілін», - піша яна.

На 49 секундзе відэа прыкметна, што снегаўборачная машына і аўтамабіль белага колеру, якія фігуруюць у справе аб забойстве, знаходзяцца вельмі блізка адзін ад аднаго.

Запіс відэарэгістратара напярэдадні быў перададзены Следчаму Камітэту.

Палітык Барыс Нямцоў быў забіты ў Маскве на Вялікім Маскварэцкім мосце ў ноч на 28 лютага. СК РФ распачаў крымінальную справу паводле артыкулаў «забойства» і «незаконнае абарачэнне зброі». Следства правярае некалькі версій забойства, не выключаючы, што яно было заказным.

У мінулую нядзелю, 1 сакавіка, у Маскве прайшоў жалобны марш памяці Нямцова пад лозунгам «Героі не паміраюць», удзел у якім узялі больш за 50 тысяч чалавек. Акцыі памяці таксама прайшлі ў шэрагу расейскіх гарадоў.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках