24 красавiка 2024, Серада, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таджыкская апазіцыя не прызнала вынікаў выбараў

Таджыкская апазіцыя не прызнала вынікаў выбараў

Апазіцыйная Партыя ісламскага адраджэння Таджыкістана не прызнае афіцыйныя вынікі парламенцкіх выбараў у краіне, якія прайшлі 1 сакавіка.

Палітрада аб'яднання заявіла, што выбары былі несумленнымі і непразрыстымі. Пры гэтым у партыі адмаўляюцца абскардзіць вынікі галасавання, паведамляе BBC.

"Цэнтрвыбаркам Таджыкістана і судовая сістэма - цалкам залежныя ад цэнтральных уладаў органы, якія не маюць ні палітычнай волі, ні прафесійнай незалежнасці, таму ПІАТ не мае сэнсу аспрэчваць вынікі мінулага галасавання", - гаворыцца ў заяве партыі.

Паводле афіцыйных звестак, перамогу на праведзеных у нядзелю ў Таджыкістане парламенцкіх выбарах атрымала кіроўная Народна-дэмакратычная партыя Таджыкістана (НДПТ), якая набрала, паводле афіцыйных звестак, 65,2% галасоў.

Ісламская партыя, якая атрымала на мінулых выбарах больш за 8% галасоў і якая ўважалася за галоўнага апанента "партыі ўлады", на гэты раз атрымала толькі 1,5% галасоў, што ніжэй прахаднога бар'ера.

Лідары апазіцыйных партый раней заявілі аб масавых фальсіфікацыях.

"Вынікі цяперашніх парламенцкіх выбараў не адпавядаюць рэчаіснасці. Палітрада Ісламскай партыі вынесе пастанову аб нашых далейшых дзеяннях і адказе на вынікі галасавання, з якімі мы не згодныя", - сказаў лідар Ісламскай партыі Таджыкістана Мухідзін Кабір.

"Вынік выбараў, агучаны ЦВК - гэта спецыяльны заказ урада, які цалкам скажае і знішчае выбарчае права грамадзян. Права выбіраць. Гэты вынік не адпавядае волевыяўленню грамадзян краіны", - заявіў кіраўнік Сацыял-дэмакратычнай партыі Таджыкістана (СДПТ) Рахмаціла Заіраў.

Упершыню за ўвесь час працы нацыянальнага парламента ў яго склад не ўвайшлі таджыкскія камуністы. Лідар камуністаў Шодзі Шабдалаў назваў выбары ў парламент фарсам.

Са слоў назіральнікаў АБСЕ, выбары прайшлі ў атмасферы палітычных абмежаванняў, а кандыдатам не было нададзена неабходнай пляцоўкі для прапаганды сваіх праграм, таксама адзначаныя абмежаванні ў працы СМІ.

Сярод парушэнняў, зафіксаваных назіральнікамі АБСЕ, былі адзначаныя галасаванне аднаго чалавека за некалькіх іншых, фальсіфікацыя выбараў, грэбаванне правіламі падліку галасоў, што ставіць пад сумнеў дакладнасць вынікаў галасавання.

Фота: Reuters

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках