29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На МКАД сутыкнуліся аўтобус, грузавік і Alfa Romeo

1

Дзяўчына на Alfa Romeo зачапіла аўтобус пры перабудаванні, і аўто вынесла пад грузавік.

ДТЗ здарылася сёння раніцай на менскай кальцавой аўтадарозе ля Малінаўкі, піша onliner.by.

«На вонкавым баку МКАД ля «Еўраопту» ў першай паласе аўтобус- «гармонік», у сярэдзіне - фургончык тэнтаваны, ззаду ў яго ўехала нешта накшталт карэйскага. І папярок дарогі ля фургона спераду Alfa Romeo без правага боку. Зрэшты абышлося без ахвяр», - паведаміў сведка аварыі.

Як распавяла старэйшы інспектар у агітацыі і прапагандзе ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка, за стырном Alfa Romeo знаходзілася дзяўчына.

«Яна рухалася па другой паласе і перабудоўвалася ў першую. Але здзейсніла сутыкненне з пасажырскім аўтобусам. Ад удару аўтамабіль занесла, і ў яго рэзнуўся грузавік. А ў грузавік ззаду заехаў Hyundai. У гэтых ДТЗ ніхто не пацярпеў», - распавяла Любоў Трапашка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках