28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі прыстрашвае Беларусь і Украіну пазбаўленнем дняпроўскай вады

139

Скандальны расейскі палітык зноў прыстрашыў перакрыццём Дняпра пад Смаленскам.

Пра гэта Уладзімір Жырыноўскі заявіў у сваім відэазвароце. Такім чынам віцэ-спікер Дзярждумы адрэагаваў на тое, што Украіна можа спыніць падачу вады ў акупаваны Крым.

«Мы паставім у вёсцы Чырвонае [населены пункт у Смаленскай вобласці ў 15 кіламетрах ад мяжы Расеі і Беларусі] дамбу. Разлікі гатовыя ўжо. Наш губернатар Аляксей Астроўскі забяспечыць будаўніцтва. Зойме пяць - шэсць месяцаў. Навукоўцы і інжынеры ўжо працуюць. Уся вада Дняпра пойдзе па Расеі. Мы пачынаем распрацоўку, і вада ракі Днепр пойдзе па каналах у ціхі Дон, а адтуль у Чорнае мора», - сказаў ён.

Уладзімір Жырыноўскі, вядомы сваімі эпатажнымі заявамі, яшчэ ў мінулым годзе прапанаваў абязводзіць Беларусь і Украіну, накіраваўшы воды Дняпра ў Дон або Дзясну. З ягоных слоў, маскоўскія навуковыя ўстановы ўжо займаюцца распрацоўкай гэтага праекта. Губернатар Смаленскай вобласці, чалец ЛДПР, заявіў, што падтрымае больш хуткую рэалізацыю ідэі, калі ўлады Расеі прымуць такую пастанову.

Даўжыня рэчышча Дняпра на тэрыторыі Беларусі складае 595 кіламетраў.

Напісаць каментар 139

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках