23 красавiка 2024, aўторак, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка заклікаў Пуціна неадкладна вызваліць Саўчанку

7
Парашэнка заклікаў Пуціна неадкладна вызваліць Саўчанку

Пётр Парашэнка накіраваў Уладзіміру Пуціну ліст з заклікам неадкладна вызваліць з СІЗА ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанку.

Пра гэта прэзідэнт Украіны сказаў падчас сумеснай са старшынём Савета міністраў Італійскай Рэспублікі Матэа Рэнца прэс-канферэнцыі ў Кіеве, піша УНІАН.

"Як вядома, я накіраваў ліст прэзідэнту Пуціну са зваротам неадкладнага вызвалення Надзеі Саўчанкі, у тым ліку і з медыцынскіх паказанняў. І я папрасіў прэм'ер-міністра (Італіі) падняць гэтае пытанне і дапамагчы развязаць гэтую надзвычай адчувальную і хваравітую праблему", - сказаў Парашэнка.

Надзея Саўчанка была выкрадзеная баевікамі ў Данбасе летам 2014 года, а затым яе перавезлі ў Расею, дзе абвінавацілі ў датычнасці да гібелі расейскіх журналістаў. Таксама ў Расеі ўкраінскую лётчыцу абвінавацілі ў незаконным перасячэнні мяжы.

26 кастрычніка 2014 г на пазачарговых парламенцкіх выбарах Саўчанка была абраная народным дэпутатам паводле спісу партыі "Бацькаўшчына". Вярхоўная Рада дэлегавала яе ў ПАРЕ.

15 снежня Саўчанка абвясціла галадоўку.

Басманны суд Масквы сёння разглядае скаргу абароны Саўчанкі аб яе імунітэце як дэлегата ПАРЕ. Украінскую лётчыцу даставілі ў суд.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках