29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Генштаба ЗША: Час задумацца аб узбраенні Украіны

11
Кіраўнік Генштаба ЗША: Час задумацца аб узбраенні Украіны

Старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў войска ЗША генерал Марцін Дэмпсі разгледзіць план паставак амерыканскай зброі Украіне.

Аб гэтым піша Инопресса.ру са спасылкай на The Washington Post.

Выданне адзначае, што Марцін Дэмпсі далучыўся да ўсё больш шматлікіх высокапастаўленых афіцыйных асобаў ЗША, якія кажуць, што, магчыма, Амерыцы трэба больш актыўна ўдзельнічаць у барацьбе Кіева з сепаратыстамі, якіх падтрымлівае Расея.

«Я думаю, нам дакладна варта разгледзець пытанне аб наданні смертаноснай дапамогі, - заявіў старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў войска ЗША. - І гэта павінна рабіцца ў кантэксце нашых саюзнікаў па NATO, бо канчатковая мэта Пуціна - гэта раздрабненне NATO».

Такі быў адказ Марціна Дэмпсі на пытанне сенатара Джона Маккейна - прыхільніка паставак зброі Украіне.

«Хаця Дэмпсі не стаў заяўляць, што вызначана падтрымае пастаўкі зброі ўкраінскаму войску, ён упершыню публічна падтрымаў разгляд такога кроку», - каментуе газета.

«Існуе адставанне ў плане пэўных магчымасцяў, якое ставіць ўкраінскія сілы ў сапраўды нявыгаднае становішча. Думаю, мы павінны знайсці шанцы на забеспячэнне гэтых магчымасцяў», - сказаў Дэмпсі. Гэта трэба, каб бакі «маглі змагацца ў роўных варунках», растлумачыў ён. Дэмпсі не ўдакладніў, якія магчымасці ЗША могуць забяспечыць Украіне.

Дэмпсі дадаў: «Калі Расея захоча ўзяць Украіну, яна яе возьме».

Такая боязь усё больш прымушае амерыканскіх афіцыйных асоб заклікаць Абаму задумацца аб пастаўках зброі Украіне, гаворыцца ў артыкуле.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках