19 красавiка 2024, Пятніца, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Круз, Рычы і Бэкхэм залезлі на трыюмфальную арку дзеля сэлфі

3

Актор Том Круз, рэжысёр Гай Рычы і футбаліст Дэвід Бэкхэм залезлі на арку Велінгтона ў Лондане, каб зрабіць адтуль сэлфі.

Пра гэта піша Lenta.ru са спасылкай на The Daily Mail.

Бэкхэм апублікаваў здымак у сваім Facebook.

«Вось маё фота з сябрамі Гаем Рычы і Томам Крузам з маёй вячэры з нагоды старту Haig Club London у гэтую нядзелю», - напісаў футбаліст.

1 сакавіка Бэкхэм ладзіў вечарыну, на якой прэзэнтаваў уласную марку віскі Haig Club. Рэжысёрам рэкламнага роліка выступіў Рычы. Круз апынуўся ў Лондане на здымках пятай часткі фільма «Місія невыканальная».

Жонка футбаліста Вікторыя Бэкхэм назірала за небяспечнай прыгодай, не выходзячы з самахода. Фатографы, якія сачылі за падзеямі, знялі ейны незадаволены выраз твару. А сяброўка Рычы Джэкі Эйнслі ўзнялася разам з мужчынамі на самы верхавіну аркі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках