20 красавiка 2024, Субота, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары «хуткай дапамогі» у Пецярбургу цягнулі пацыента за рукі па падлозе і білі яго анучай

33

У Санкт-Пецярбургу распачатая крымінальная справа ў дачыненні да лекараў хуткай дапамогі, якія жорстка абыходзіліся з пацыентам.

Камеры назірання знялі, як лекары працягнулі мужчыну ў непрытомным стане па падлозе пад'езда, асфальце, запіхнулі ў самаход хуткай дапамогі, а затым некалькі разоў выцялі яго нагамі і анучай. Інцыдэнт адбыўся 27 лютага. У аўторак запіс камер назірання трапіў у інтэрнэт і была паказаны ў сюжэце Першага канала, перадае "Радыё Свабода".

Як паведамляюць у Следчым камітэце, пацыент быў дастаўлены ў шпіталь з траўмай галавы. Паводле звестак інтэрнэт-парталу "Медиазона", пасля шпіталізацыі мужчына ўвайшоў у кому. Крымінальная справа ў дачыненні да лекараў распачатая паводле артыкулу "Ненаданне дапамогі хвораму".

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках