25 красавiка 2024, Чацвер, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google пабудуе кантору ў выглядзе павуціння

IT-гігант паказаў планы свайго новага звышсучаснага будынка.

Так выйшла, што Google яшчэ трэба будзе пабудаваць сваю першую кантору з нуля. Дагэтуль высокатэхналагічны гігант арандаваў будынкі і памяшканні, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Планы гатовыя. Засталося крыху. Спачатку мэрыя каліфарнійскага мястэчка Маўнтын Ўю павінна ўхваліць план і выдаць дазвол на будаўніцтва, пасля чаго будаўнікі разачнуцца з працай. Калі ўсё будзе добра, то праз год-другі супрацоўнікаў кампаніі будуць чакаць пярэбары.

План канторы Google распрацаваў тандэм у складзе вядомага брытанскага архітэктара Томаса Хэзэрвіка і данійскага архітэктурнага бюро BIG. Цяпер ён знаходзіцца на разглядзе гарадской рады Маўнтын Ўю.

Людзі, якія бачылі планы і макет, згодныя ў меркаванні, што будынак будзе нагадваць збой празрыстых павуцінак, на першым паверсе якога будуць знаходзіцца кавярні і крамы. Распавядаючы аб праекце на сваім сайце, Google патлумачыў, што кампанія хоча стварыць гнуткае працоўнае асяроддзе для тысяч сваіх супрацоўнікаў, якія працуюць над мноствам ідэй і праектаў.

«Ідэя простая, - цытуе гуглаўцаў paloaltoonline. - Замест таго, каб будаваць нерухомыя будынкі з бетону, мы наважылі збудаваць лёгкія блокавыя структуры, якія ў выпадку патрэбы можна будзе лёгка перасоўваць з месца на месца. Кожная з іх будзе накрытая велізарнай празрыстай павеццю. Паміж гэтымі структурамі будуць знаходзіцца дрэвы, кавярні з крамамі, роварныя дарожкі і шмат іншага. Такім чынам мы спадзяемся нібы аб'яднаць нашы будынкі з прыродай».

Жыхары Маўнтына Ўю ставяцца да грандыёзных планаў неадназначна. З аднаго боку, яны, вядома, радыя, што ў іхным мястэчку з'явіцца такі надзвычайны звышсучасны будынак. З іншага, асцерагаюцца, што ён прынясе нямала невыгод. Напрыклад, створыць коркі і парушыць іхняе спакойнае, ціхае і мернае жыццё.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках