25 красавiка 2024, Чацвер, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Papa Roach выступяць у Менску ў ліпені

Гурт прывязе з сабой новы альбом FEAR, які выйшаў 27 студзеня.

З мінулага - і першага - візіту Papa Roach у Беларусь прайшло тры гады. Канцэрт у падтрымку альбома The Connection прайшоў з аншлагам: ад празмернасці пачуццяў беларускія дзяўчаты закідалі музыкаў станікамі. Анонс другога канцэрта ў Менску з'явіўся сёння на афіцыйным сайце амерыканскіх музыкаў, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Канцэрт адбудзецца ў клубе Prime Hall (пр. Пераможцаў, 65, у будынку ГЦ "Замок") 3 ліпеня 2015.

«Papa Roach» граюць разам ужо 22 гады - у 1993 годзе яны сабраліся ў мястэчку Вакавіль, Каліфорнія. Праславіліся дзякуючы тройчы плацінавым альбому «Infest», які выйшаў у 2000 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках